Logo Polskiego Radia
Print

Невядомыя згвалтавалі і зьбілі польскую пару ў Італіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.08.2017 08:58
Гэта здарылася ў вядомым курорце Рыміні на Адрыятычным моры.
EPA/MANUEL MIGLIORINI

Ноччу з пятніцы на суботу, жанчына была згвалтаваная групай чатырох зламысьнікаў, а яе муж зьбіты да непрытомнасьці. Злачынцы паходзяць з Паўночнай Афрыкі.

Маладая польская пара была на адпачынку ў Рыміні з групай суайчыньнікаў. Учора ўвечары пара, якім па 26 гадоў, бавіла час на пляжы, дзе й напалі на іх чацьвёра мужчын. Нападнікі доўга гвалцілі жанчыну, а яе мужа зьбілі, у выніку чаго страціў прытомнасьць. На канец зламысьнікі абрабавалі сваіх ахвяр.

Дапамогу выклікалі мінакі, якія ўбачылі скрываўленую пару на набярэжнай.

Вестка пра напад на польскіх турыстаў на пляжы ў Рыміні ў Італіі выклікала хвалю абурэньня.

Улады Рыміні выказалі глыбокае абурэньне тым, што здарылася і заклікалі паведамляць у паліцыю пра ўсе факты, якія могуць быць карыснымі пры дасьледаваньні.

Дасьледаваньне па справе нападу на палякаў даручыў міністар юстыцыі Польшче Збігнеў Зёбра

Дасьледаваньне па справе нападу на палякаў даручыў таксама міністар юстыцыі Польшчы Збігнеў Зёбра.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт