Logo Polskiego Radia
Print

Блізу амбасады ЗША ў Аўганістане адбыўся выбух

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.08.2017 12:49
Тэрарыст-камікадзэ ўзарваўся перад банкам у Кабуле, забіўшы чатыры асобы – паведамляе аўганскае МУС.
PAP/EPA/HEDAYATULLAH AMID

Тэрарыст-камікадзэ ўзарваўся перад банкам у Кабуле, забіўшы чатыры асобы – паведамляе аўганскае МУС.
Атака адбылася каля амбасады ЗША, якая знаходзіцца пад сур’ёзнай аховай. Банк, ля ўваходу ў які адбыўся выбух, знаходзіцца каля галоўнай дыпляматычнай часткі ў аўганскай сталіцы. Пакуль ніхто не прызнаўся да атакі.
Агенцтва Reutera падкрэсьлівае, што тэракт быў зьдзейсьнены ў часе, калі многія здымаюць грошы напярэдадні мусульманскага Сьвята ахвярапрынашэньня.
Сёньняшні тэракт зьяўляецца чарговым з сэрыі самазабойчых атак у сталіцы Аўганістану, у якой, паводле ААН, з пачатку году загінула 209 чалавек, а каля 800 былі параненыя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт