Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель «ня будзе замоўчваць» праблемы ў стасунках з Польшчай

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.08.2017 12:43
Пра гэта кіраўнік нямецкага ўраду заявіла на прэс-канфэрэнцыі ў аўторак.
PAP/EPA/FELIPE TRUEBA

Ангела Мэркель больш ня бузе ўстрымлівацца ад крытыкі польскага ўраду – піша газэта Rzeczpospolita. Пра гэта канцлер Нямеччыны заявіла на прэс-канфэрэнцыі ў аўторак. «Падставай супрацоўніцтва ў Эўразьвязе зьяўляецца вяршэнства права – адказала Мэркель на пытаньне журналістаў. «Для нас вельмі важныя добрасуседзкія адносіны з Польшчай, але я не магу трымаць язык за зубамі ў справах фундамэнтальных для эўрапейскай супольнасьці», – цытуе нямецкую канцлер Rzeczpospolita.

Дагэтуль Ангела Мэркель адкрыта не крытыкавала польскі ўраз за зьдзейсьненыя й плянаваныя зьмены ў судовай сыстэме, якія выклікалі нэгатыўную рэакцыю Эўразьвязу. Цяпер жа канцлер Нямеччыны заявіла, што сур’ёзна ўспрымае нэгатыўную ацэнку сытуацыі ў сфэры вяршэнства права ў Польшчы.

Як камэнтуюць заяву Анелы Мэркель нямецкія журналісты, кіраўнік нямецкага ўраду проста не магла пазьбегнуць адказу на пытаньне наконт польска-нямецкіх стасункаў. Польскі ўрад усё часьцей крытыкуюць нямецкія журналісты й прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі.

Падчас прэс-канфэрэнцыі ўраду Ангела Мэркель выказала шмат крытычных заўвагаў у адрас Турцыі. Пасьля падаўленьня прэзыдэнтам Эрдаганам спробы дзяржаўнага перавароту, улады Турцыі адправілі ў турмы тысячы асобаў. Сярод іх апынуліся 10 грамадзянаў Нямеччыны турэцкага паходжаньня, якія працавалі ў СМІ й грамадзкіх арганізацыях.

Rzeczpospolita/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт