Logo Polskiego Radia
Print

NATO вышле трох назіральнікаў на вучэньні «Захад 2017»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.08.2017 11:50
«Пытаньне, якая сапраўдная мэта гэтых манэўраў».
PAP/EPA/VALDA KALNINA

NATO вышле трох назіральнікаў на вучэньні «Захад 2017».
«Пытаньне, якая сапраўдная мэта гэтых манэўраў».
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг хоча, каб Масква і Менск далі больш шырокія магчымасьці сачыць за ходам вучэньняў. На манэўры запрошаныя толькі трое назіральнікаў і толькі на першыя пяць дзён, вызначаныя для высокапастаўленых гасьцей з Расеі і Беларусі.
У NATO падкрэсьліваюць, што такое запрашэньне не заменіць сапраўднага назіраньня за вучэньнямі. Прынцыпы назіраньня запісаныя ў Венскім дакумэнце АБСЭ з 1999 году. Паводле NATO, Расея і Беларусь падыходзяць да гэтага дакумэнту выбарачна, а «пазьбяганьне абавязковай празрыстасьці выклікае пытаньне аб сапраўдным характары і мэтах вучэньняў».
Венскі дакумэнт дае назіральнікам больш шырокія правы, напрыклад, удзел у брыфінгах на тэму сцэнару вучэньняў, магчымасьць размоў з жаўнерамі на тэму манэўраў, выкананьне назіральных палётаў над тэрыторыяй вучэньняў».
Саюзьнікі NATO баяцца, што пасьля завяршэньня вучэньняў «Захад 2017» Расея пакіне на беларускай тэрыторыі ваенную тэхніку, якая пазьней можа служыць для хуткага перамяшчэньня туды сваіх сіл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт