Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія пакуль не прадпрыме дадатковыя меры ў дачыненьні да Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.08.2017 17:03
Далейшыя меры будуць залежаць ад рэалізацыі судовай рэформы і палажэньня судзьдзяў Вярхоўнага суда.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Эўракамісія пакуль не зьбіраецца прадпрымаць дадатковыя меры ў дачыненьні да Польшчы
Далейшыя меры Эўрапейскай камісіі ў дачыненьні да Польшчы будуць залежаць ад рэалізацыі судовай рэформы і палажэньня судзьдзяў Вярхоўнага суда. Пра гэта заявіў віцэ-старшыня ЭК Франс Цімэрманс пасьля заканчэньня дэбаты на тэму Польшчы, якая прайшла ў Эўрапарлямэнце.
Раней Брусэль заявіў, што наступным крокам у дачыненьні да Польшчы можа стаць выкарыстаньня сёмага артыкула Дамовы ЭЗ, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцый.
Усё ж пакуль ЭК прытрымліваецца першага этапу адпаведнай працэдуры, а менавіта – толькі паведамляе Польшчу аб тым, што вяршэнства права ў краіне знаходзіцца пад пагрозай.
Такім чынам, пацьвердзілася неафіцыйная інфармацыя Польскага радыё пра тое, што Брусэль не зьбіраецца прадпрымаць далейшых мер у дачыненьні да Варшавы пакуль ня высьветліцца сытуацыя вакол закона аб Вярхоўным судзе, на які Анджэй Дуда наклаў вета.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт