Logo Polskiego Radia
Print

Патрыярх Кірыл: Царква і касьцёл выйшлі на новы ўзровень адносін

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.08.2017 15:22
Пра гэта патрыярх заявіў на сустрэчы з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам.
PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Руская праваслаўная і Рыма-каталіцкая цэрквы выйшлі на новы ўзровень адносін, заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

"Пачаўся новы этап у разьвіцьці нашых адносін, напоўнены вельмі важнымі падзеямі. Гэта стала магчымым, таму што ў Гаване (на сустрэчы патрыярха Кірыла і папы Францішка) мы ўзгаднілі пазыцыі па вельмі важных праблемах сучаснасьці", - сказаў патрыярх на сустрэчы з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам у аўторак у Маскве.

"Агульнасьць пазыцый дае нам магчымасьць выбудоўваць адпаведныя пляны і напаўняць гэтыя пляны рэальным зьместам", - дадаў кіраўнік Рускай царквы.

Ён адзначыў, што самай значнай падзеяй пасьля сустрэчы ў Гаване стала прынясеньне мошчаў Мікалая Ўгодніка ў Расею.

З патрыярхам пагадзіўся і кардынал П'етра Паралін. Ён падкрэсьліў, што сустрэча ў Гаване сапраўды дала новы імпульс сувязям дзьвюх Цэркваў.

Кардынал выказаў надзею, што яго візыт у Расею стане "маленькай цаглінкай" у пабудове новых адносін.

Інтэрфакс-рэлігія/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт