Logo Polskiego Radia
Print

Расея абвінавачвае Польшчу ў варожай прапагандзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.09.2017 14:45
Сяргей Лаўроў заявіў, што полькі ўрад ажыцьцяўляе «антырасейскую чыстку мазгоў».
Foto: ENNIO LEANZA/EPA/PAP

Дадзеныя словы прагучалі падчас сустрэчы міністра са студэнтамі прэстыжнага Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных стасункаў. Кіраўнік расейскай дыпляматыі выказаў меркаваньне, што ўрад у Варшаве хоча стварыць у польскім грамадзтве атмасфэру варожасьці да ўсяго, што зьвязана з Расеяй. Сяргей Лаўроў дадаў, што польскія ўлады шыраць нацыяналістычныя настроі, «перапісваюць гісторыю» ды спрабуюць перакласьці на Расею віну за ўсе праблемы краіны.

Расейскі міністар зазначыў, што нацыяналістычная рыторыка парушае прынцыпы, якія Польшча прыняла, уступаючы ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый ды Арганізацыю па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе.

На думку Лаўрова, АБСЭ ўжо выступіла з крытыкай палітыкі польскага ўраду. Расейскі міністар дадаў, што калі згаданая палітыка будзе працягвацца, зьявіцца больш сур’ёзная крытыка.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт