Logo Polskiego Radia
Print

Спыніцеся: СБУ зьвярнулся з заклікам да ФСБ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.09.2017 14:35
Ва Ўкраіне перакананыя, што Масква шукае прэтэксту для поўнамаштабнай вайны.
Foto: streaming z Youtube

Кіраўнік украінскай Службы бясьпекі заявіў, што расейскія спэцслужбы гатовыя «ўзрываць расейскіх грамадзян, каб дэстабілізаваць сытуцыю ў Расеі ды мець прэтэксі да ўварваньня ва Ўкраіну.

3 верасьня ў эфіры тэлеканала «Прамы» кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак зьвярнуўся да кіраўніка ФСБ Александра Бортнікава.

«Аляксандр Васільевіч, я да вас зьвяртаюся як афіцэр да афіцэра. Нават ва ўмовах вайны ёсьць правілы, якіх нельга пераходзіць для супрацоўнікаў спэцыяльных службаў. Вы перайшлі ўсе магчымыя межы, якія толькі можна было перайсьці. І вы, і я ведаем, што да арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Ўкраіны (і ў Адэсе, і ў Харкаве, і ў Херсоне, і ў іншых гарадах), датычныя агенты спэцслужбы. Загінулі дзясяткі людзей, шмат людзей паранена.

Але ў гэты раз вы перайшлі чырвоную рысу. Вы былі гатовыя ўзарваць у сябе сваіх, расейскіх грамадзян дзеля таго, каб дэстабілізаваць сытуацыю ў Расеі й даць падставы для ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны дзеля пачатку поўнамаштабнай кампаніі. Вы ўсьведамляеце да канца, да якіх геапалітычных наступстваў могуць прывесьці гэтыя дзеяньні? Вы разумееце, што за гэтыя рэчы вам давядзецца адказваць? Вы разумееце, што сёньняшняя палітычная ўлада, у тым ліку й Пуцін, ня вечная? Вы разумееце, колькі праклёнаў атрымаюць вашыя дзеці? У вашых сілах усё гэта спыніць. Спыніцеся », – заявіў Васіль Грыцак.

Громадське Радіо/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт