Logo Polskiego Radia
Print

«Без салідарнасьці сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе ня мае сэнсу»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2017 14:26
Старшыня Эўрапарлямэнту абвінаваціў былы Ўсходні блёк у адсутнасьці салідарнасьці па ўцекачах.
commons.wikimedia.org/Di European People's Party - Flickr.com, CC BY 2.0

Старшыня Эўрапарлямэнту абвінаваціў краіны былога Ўсходняга блёку ў адсутнасьці салідарнасьці па праблеме ўцекачоў і прыгадаў ім падтрымку, якую атрымалі, калі скідалі ярмо камунізму. Антоніа Таяні даў інтэрвію італьянскай газэце «Corriere della Sera».

Кіраўнік Эўрапарлямэнту адзначыў, што такія краіны, як Італія велікадушна дапамагалі краінам, якія змагаліся за вызваленьне ад прыгнёту савецкай і камуністычнай дыктатуры. Ён дадаў, што дапамога прадастаўляецца ім і цяпер у форме структурных фондаў. Па словах Таяні, «салідарнасьць ня можа быць аднабаковай. У адваротным выпадку сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе ня мае сэнсу».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт