Logo Polskiego Radia
Print

Брытанца прысудзілі да трох гадоў турмы за забойства паляка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2017 15:30
Забойства мела месца ў жніўні мінулага году ў Харлоу, графства Эсэкс.
foto: pixabay.com

16-гадовы брытанец быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўленьня волі за ненаўмыснае забойства 40-гадовага паляка Аркадыюша. Забойства мела месца ў жніўні мінулага году ў Харлоу, графства Эсэкс.

Суд не падзяліў меркаваньня абароны абвінавачанага, у адпаведнасьці з якім, падлетак дзейнічаў у парадку самаабароны, баючыся агрэсіі з боку групы палякаў. Судзьдзя Патрысія Лінч сказала, што на пакараньне паўплываў малады ўзрост асуджанага.

На запісе маніторынгу бачна, што двое мужчын пад’ехалі на роварах вельмі блізка да месца, дзе сядзелі трое палякаў. Гэта прывяло да бойкі. Аркадыюш, які атрымаў сурʼёзныя траўмы галавы, праз два дні памёр у бальніцы.

Першапачаткова многія камэнтатары і мясцовыя жыхары лічылі, што гэта было так званае злачынства на глебе нянавісьці. Пракуратура не знайшла доказаў гэтага.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт