Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць ахвяраў землятрусу ў Мэксыцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2017 13:01
Гэта быў адзін з самых моцных землятрусаў у гісторыі краіны.
PAP/EPA/Angel Hernandez

Расьце колькасьць ахвяраў землятрусу ў Мэксыцы
Гэта быў адзін з самых моцных землятрусаў у гісторыі Мэксыкі.
Колькасьць ахвяр моцнага землятрусу, які адбыўся ў Мэксыцы ўзрасла ўжо да амаль 60. Пад заваламі надалей застаюцца людзі.
Паводле дадзеных Геалягічнага інстытута ЗША, сіла штуршкоў склала 8,1 бала па шкале Рыхтэра. Паводле мэксыканскіх экспэртаў - 8,2 бала. За тым адбылося некалькі моцных паўторных штуршкоў.
Эпіцэнтaр землятрусу знаходзіўся пад дном Ціхага акіяна на глыбіні 33 кілямэтраў. Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Мэксыкі. На поўдні краіны былі разбураныя многія дамы. Землятрус адчуваўся таксама ў суседняй Гватэмале.
Гэта быў адзін з самых моцных землятрусаў у гісторыі Мэксыкі. 32 гады таму ў выніку падобнага землятрусу загінулі, паводле розных крыніцаў, ад 10 да 20 тысяч чалавек, 30 тысяч атрымалі раненьні, а амаль чвэрць мільёна чалавек засталіся без даху над галавой.
аз

Колькасьць ахвяр моцнага землятрусу, які адбыўся ў Мэксыцы, узрасла ўжо да амаль 60. Пад заваламі надалей застаюцца людзі.

Паводле дадзеных Геалягічнага інстытута ЗША, сіла штуршкоў склала 8,1 бала па шкале Рыхтэра. Паводле мэксыканскіх экспэртаў - 8,2 бала. Пасьля адбылося некалькі моцных паўторных штуршкоў.

Эпіцэнтaр землятрусу знаходзіўся пад дном Ціхага акіяна на глыбіні 33 кілямэтраў. Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Мэксыкі. На поўдні краіны былі разбураныя многія дамы. Землятрус адчуваўся таксама ў суседняй Гватэмале.

Гэта быў адзін з самых моцных землятрусаў у гісторыі Мэксыкі. 32 гады таму ў выніку падобнага землятрусу загінулі, паводле розных крыніцаў, ад 10 да 20 тысяч чалавек, 30 тысяч атрымалі раненьні, а амаль чвэрць мільёна чалавек засталіся бяз даху над галавой.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт