Logo Polskiego Radia
Print

Сэнат ЗША плянуе павялічыць ваеннае фінансаваньне Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.09.2017 11:22
У наступным годзе Ўкраіна можа атрымаць 421 млн даляраў на абаронныя мэты.
Вучэбна-палявы лягер Узброеных сіл УкраіныВучэбна-палявы лягер Узброеных сіл Украіныфота: Мінабароны Ўкраіны

У 2018 годзе дапамога Злучаных Штатаў Амэрыкі на абаронныя мэты Ўкраіны можа скласьці 421 млн даляраў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні амбасады Ўкраіны ў ЗША ў Facebook.

У прыватнасьці, адзначаецца, што ў амэрыканскім Сэнаце гатовыя павялічыць дапамогу Ўкраіне ў наступным годзе.

«Камітэт па пытаньнях асыгнаваньняў Сэната ЗША зацьвердзіў праект "Закону аб асыгнаваньні Дзяржаўнага дэпартамэнта, замежных апэрацый і сумежных праграм на 2018 фінансавы год", якім выдзяляюцца сродкі, у тым ліку на праграмы падтрымкі Ўкраіны», – заявілі ўкраінскія дыпляматы.

Законапраект, у прыватнасьці, прадугледжвае павелічэньне фінансаваньня для Ўкраіны на абаронныя мэты па праграме «Міжнароднае ваеннае фінансаваньне».

Раней міністар замежных спраў Германіі заявіў, што Эўропа павінна дапамагчы Ўкраіне аднавіць Данбас, калі будзе ўстаноўлена працяглае перамірʼе ў рэгіёне.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт