Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія накіравала Польшчы другі напамін адносна рэформы судовай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2017 20:06
Дзеяньні камісіі ўпісваюцца ў рамкі другога этапу працэдуры аб парушэньні заканадаўства ЭЗ.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0


Эўрапейская камісія накіравала Польшчы другі напамін, які тычыцца заўваг у дачыненьні да рэформы судовай сыстэмы. Дзеяньні камісіі ўпісваюцца ў рамкі другога этапу працэдуры аб парушэньні заканадаўства Эўразьвязу.

У Польшчы ёсьць адзін месяц на тое, каб пракамэнтаваць заўвагі. Калі адказ Варшавы не задаволіць Брусэль, Эўракамісія накіруе пазоў супраць Польшчы ў Суд Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургу. Суд можа абавязаць дзяржава выплаціць фінансавы штраф.

Нагадаем, што ў канцы ліпеня Эўракамісія пачала ў дачыненьні да Польшчы працэдуру аб парушэньні заканадаўства ЭЗ у сувязі з прыняцьцем закона аб судах агульнай юрысдыкцыі. Брусэль паставіў пад сумнеў прадастаўленьне міністру юстыцыі занадта шырокіх паўнамоцтваў у пытаньні прызначэньня судзьдзяў, а таксама рашуча запратэставаў супраць рознага пэнсіённага ўзросту судзьдзяў у залежнасьці ад полу. Пра гэта Эўракамісія паведаміла ў сваім папярэднім лісьце. Польскі бок у адказ заявіў, што кожная краіна мае права самастойна рэфармаваць сваю судовую сыстэму, а Эўракамісія ня мае права гэтыя зьмены ацэньваць.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт