Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутаты Бундэстагу хочуць, каб іх выбіралі не на чатыры, а на пяць гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2017 19:07
Палітыкі лічаць, што цягам чатырох гадоў яны не пасьпяваюць рэалізаваць сваіх выбарчых праграм.
Bild: pixabay.com/Public Domain CC0

Дэпутаты нямецкага Бундэстагу лічаць, што паўнамоцтвы членаў гэтай палаты парлямэнту трэба прадоўжыць з чатырох да пяці гадоў. Гэтую ідэю падтрымалі ўсе парлямэнцкі фракцыі Бундэстагу. Палітыкі лічаць, што цягам чатырох гадоў дэпутаты не пасьпяваюць рэалізаваць сваіх выбарчых праграм. Галасаваньне аднак адбудзецца не падчас актуальнага, але наступнага скліканьня палаты. Бліжэйшыя выбары ў Бундэстаг пройдуць 24 верасьня.
Такім чынам, калі тэрмін будзе прадоўжаны, то падчас выбараў у Бундэстаг у 2021 годзе дэпутаты будуць выбірацца ўжо на пяць гадоў.
Бундэстаг зьяўляецца органам народнага прадстаўніцтва ФРГ і адной з палат парлямэнту (разам з Бундэсратам). Ён абіраецца насельніцтвам краіны, якое мае выбарчыя правы, тэрмінам на чатыры гады. Датэрміновы роспуск парлямэнту магчымы толькі ў выглядзе выключэньня і ўваходзіць у кампэтэнцыю фэдэральнага прэзыдэнта.

Дэпутаты нямецкага Бундэстагу лічаць, што паўнамоцтвы членаў гэтай палаты парлямэнту трэба прадоўжыць з чатырох да пяці гадоў. Гэтую ідэю падтрымалі ўсе парлямэнцкі фракцыі Бундэстагу.

Палітыкі лічаць, што цягам чатырох гадоў яны не пасьпяваюць рэалізаваць сваіх выбарчых праграм. Галасаваньне аднак адбудзецца не падчас актуальнага, але наступнага скліканьня палаты. Бліжэйшыя выбары ў Бундэстаг пройдуць 24 верасьня.

Такім чынам, калі тэрмін будзе прадоўжаны, то падчас выбараў у Бундэстаг у 2021 годзе дэпутаты будуць выбірацца ўжо на пяць гадоў.

Бундэстаг зьяўляецца органам народнага прадстаўніцтва ФРГ і адной з палат парлямэнту (разам з Бундэсратам). Ён абіраецца насельніцтвам краіны, якое мае выбарчыя правы, тэрмінам на чатыры гады.

Датэрміновы роспуск парлямэнту магчымы толькі ў выглядзе выключэньня і ўваходзіць у кампэтэнцыю фэдэральнага прэзыдэнта.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт