Logo Polskiego Radia
Print

Запушчаная Паўночнай Карэяй ракета праляцела на Японіяй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.09.2017 16:00
Ракета неўстаноўленага тыпу запушчаная з раёна Сунан у сталіцы Пхэньяне ва ўсходнім кірунку.
PAP/EPA/KIMIMASA MAYAMA

Паўночная Карэя ў пятніцу, 15 верасьня, запусьціла ракету неўстаноўленага тыпу з раёна Сунан у сваёй сталіцы Пхэньяне ва ўсходнім кірунку. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.
Вайскоўцы ЗША і Паўднёвай Карэі прыступілі да аналізу дэталяў запуску, паведамілі ва Ўпраўленьні абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя.
Па дадзеных Камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл Паўднёвай Карэі, максымальная вышыня палёту ракеты склала каля 770 кілямэтраў, яна пераадолела адлегласьць каля 3700 кілямэтраў, перадае «Ёнхап».
У Токіё заявілі, што снарад праляцеў над японскімі выспамі. «Выпушчаная КНДР ракета з 07:04 (01:04 мск) да 07:06 (01:06 мск) праляцела праз тэрыторыю Японіі і ўпала ў 2000 кілямэтраў ад мыса Эрыма на Хакайда», – сказаў генэральны сакратар урада Японіі Ёсіхідэ Суга на прэс-канфэрэнцыі.
«Да гэтай гадзіны ў нас няма інфармацыі пра якія-небудзь шкоды, прычыненыя караблям і самалётам. Таксама няма інфармацыі аб выяўленьні фрагмэнтаў ракеты, якія зваліліся на нашу тэрыторыю», – прыводзіць РІА Навіны яго словы.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт