Logo Polskiego Radia
Print

Міхаіл Саакашвілі ня будзе арыштаваны за пераход украінскай мяжы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2017 10:41
Юры Луцэнка: Калі Саакашвілі хоча аспрэчыць рашэньне аб пазбаўленьні яго грамадзянства, ён павінен зьвярнуцца ў суд.
Photo:By European People's Party - EPP Congress Warsaw/CC BY 2.0/commons.wikimedia.org

Міхаіл Саакашвілі ня будзе арыштаваны за пераход украінскай мяжы
Юры Луцэнка: Калі Саакашвілі хоча аспрэчыць рашэньне аб пазбаўленьні яго грамадзянства, ён павінен зьвярнуцца ў суд.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які з траўня 2015 году да лістапада 2016 году ўзначальваў Адэскую абласную дзяржаўную адміністрацыю ня можа быць арыштаваны або экстрадаваны з Украіны за пераход польска-украінскай мяжы
„Саакашвілі ня можа быць экстрадыраваны з гэтай краіны, пакуль мае від на жыхарства ці іншы дакумэнт, які ён падаў”, — паведаміў Луцэнка ў Кіеве падчас сустрэчы „Ялцінскай эўрапейскай стратэгіі”.
Па словах Луцэнкі, калі Саакашвілі хоча аспрэчыць рашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі аб пазбаўленьні яго ўкраінскага грамадзянства, ён павінен зьвярнуцца ў суд. „Гэта адзіны законны й нармальны спосаб рашэньня гэтай спрэчкі аб грамадзянстве”, — сказаў генэральны пракурор.
12 верасьня ўкраінскія ўлады перадалі Саакашвілі выклік у суд Львоўскай вобласьці, дзе 18 верасьня будзе слухацца справа аб яго незаконным уезьдзе ў краіну. 10 верасьня палітык — пры падтрымцы сотняў сваіх прыхільнікаў — перасек польска-ўкраінскую мяжу.
svaboda.org/аз

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які з траўня 2015 году да лістапада 2016 году ўзначальваў Адэскую абласную дзяржаўную адміністрацыю ня можа быць арыштаваны або экстрадаваны з Украіны за пераход польска-украінскай мяжы

„Саакашвілі ня можа быць экстрадыраваны з гэтай краіны, пакуль мае від на жыхарства ці іншы дакумэнт, які ён падаў”, — паведаміў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка ў Кіеве падчас сустрэчы „Ялцінскай эўрапейскай стратэгіі”.

Па словах Луцэнкі, калі Саакашвілі хоча аспрэчыць рашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі аб пазбаўленьні яго ўкраінскага грамадзянства, ён павінен зьвярнуцца ў суд. „Гэта адзіны законны й нармальны спосаб рашэньня гэтай спрэчкі аб грамадзянстве”, — сказаў генэральны пракурор.

12 верасьня ўкраінскія ўлады перадалі Саакашвілі выклік у суд Львоўскай вобласьці, дзе 18 верасьня будзе слухацца справа аб яго незаконным уезьдзе ў краіну. 10 верасьня палітык — пры падтрымцы сотняў сваіх прыхільнікаў — перасек польска-ўкраінскую мяжу.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт