Logo Polskiego Radia
Print

Паводле СМІ, мігранты з Сырыі і Афрыкі зьдзейсьнілі тэракт у Лёндане

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.09.2017 16:12
Мужчын спалучае мястэчка Санбэры пад Лёнданам, дзе хлопцы жылі ў Пэнэлёпэ і Рональда Джонса.
Ператрус у доме ў СанбэрыПератрус у доме ў СанбэрыEPA/FACUNDO ARRIZABALAGA Dostawca: PAP/EPA.

Брытанскія СМІ сьцьвярджаюць, што ў зьдзяйсьненьні тэракту ў Лёндане, які адбыўся ў пятніцу, падазраюцца мігранты з Сырыі ды Іраку.

Газэты апублікавалі фатаграфіі затрыманага ў мінулыя выходныя ў сувязі з выбухам уцягніку на станцыі Парсанс Грын. У выніку тэракту пацярпелі трыццаць чалавек.

На здымках відаць, як дваццаціаднагадовы Яяг Фарук сядзіць у спартыўным аўтамабілі, мерыць сонечныя акуляры й робіць сабе фотку на пароме.

Паводле СМІ, мужчына зьяўляецца ўцекачом з Сырыі. Ён прыбыў на Выспы сам некалькі гадоў таму. Мужчыну арыштавалі ў заходнім Лёндане перад гастраномам, у якім паліцыя праводзіла вобшук.

Праваахоўныя службы не выяўляюць імя й прозьвішча затрыманага раней васямнаццацігадовага хлопца. Паводле SkyNews, менавіта ён падклаў выбухоўку. Прадстаўнік мясцовых уладаў сказаў СМІ, што гэта сірата з Іраку, які прыехаў у Вялікабрытанію тры гады таму.

Абодвух спалучае мястэчка Санбэры пад Лёнданам, дзе хлопцы жылі ў Пэнэлёпы й Рональда Джонса (Penelope i Ronald Jones), якія ўсё сваё жыцьцё аддалі выхаваньню сірот. Пара выхавала каля трохсот сірот, у тым ліку некалькіх уцекачоў. За сваю дзейнасьць у 2010 годзе Джонс атрымалі ордэн Каралевы Лізаветы ІІ.

Учора ў Брытаніі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы быў ізноў павышаны да перадапошняга магчымага. Пасьля выбуху ў пятніцу ўзровень быў часова павялічаны да максымальнага. Цяпер спецслужбы мяркуюць, што верагоднасьць нападу «вельмі вялікая».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт