Logo Polskiego Radia
Print

ЗША адправяць у Афганістан дадаткова больш за 3 тыс. ваеннаслужачых

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2017 20:05
Цяпер на тэрыторыі Афганістана знаходзіцца каля 11 тыс. амэрыканскіх ваеннаслужачых.
pixabay.com/Public Domain CC0

Злучаныя Штаты Амэрыкі адправяць у Афганістан дадаткова больш за 3 тыс. ваеннаслужачых. Раней паведамлялася, што Пэнтагон адправіць у Афганістан каля 3,5 тыс. афіцэраў і жаўнераў.

На мінулым месяцы прэзыдэнт Дональд Трамп паведаміў пра новую стратэгію ЗША ў Афганістане. Мэта новай палітыкі – канчатковае зьнішчэньне талібаў, якія нападаюць на афганскія ўладныя структуры, у тым ліку войска й паліцыю, а таксама кантралююць значную частку тэрыторыі краіны. Злучаныя Штаты таксама аказваюць ціск на сваіх саюзьнікаў па НАТО для павелічэньня ваеннай прысутнасьці ў Афганістане.

Цяпер на тэрыторыі Афганістана знаходзіцца каля 11 тыс. амэрыканскіх ваеннаслужачых.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт