Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць ахвяраў землятрусу ў Мэксыцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2017 11:21
У адным з раёнаў сталіцы ў выніку землятрусу разбурыўся будынак школы.
PAP/EPA/MARIO GUZMAN

Расьце колькасьць ахвяраў землятрусу ў Мэксыцы
Да амаль 250 вырасла колькасьць сьмяротных ахвяраў землятрусу, які ў аўторак адбыўся ў цэнтральнай частцы Мэксыкі. Паводле розных крыніцаў, магнітуда штуршкоў склала 7,1-7,4 па шкале Рыхтэра.
У адным з раёнаў сталіцы ў выніку землятрусу разбурыўся будынак школы. Загінулі, як мінімум, 20 дзяцей і 2 дарослыя асобы. Месцазнаходжаньня 30 вучняў і 8 дарослых пакуль нельга высьветліць. У будынку разьмяшчаўся таксама дзіцячы садок.
Улады краіны зьвярнуўся да жыхароў з просьбай заставацца ў сваіх дамах, калі толькі на гэта дазваляе іх стан. Гэта павінна дапамагчы выратавальным службам у працы.
Землятрус адбыўся ў цэнтральнай Мэксыцы ў аўторак каля поўдня па мясцовым часе. Эпіцэнтар знаходзіцца ў каля 120 кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны.
Гэта быў самыя буйны землятрус у Мэксыцы на працягу больш за 30 апошніх гадоў.
аз

Да амаль 250 вырасла колькасьць сьмяротных ахвяраў землятрусу, які ў аўторак адбыўся ў цэнтральнай частцы Мэксыкі. Паводле розных крыніцаў, магнітуда штуршкоў склала 7,1-7,4 па шкале Рыхтэра.

У адным з раёнаў сталіцы ў выніку землятрусу разбурыўся будынак школы. Загінулі, як мінімум, 20 дзяцей і 2 дарослыя асобы. Месцазнаходжаньня 30 вучняў і 8 дарослых пакуль нельга высьветліць. У будынку разьмяшчаўся таксама дзіцячы садок.

Улады краіны зьвярнуўся да жыхароў з просьбай заставацца ў сваіх дамах, калі толькі на гэта дазваляе іх стан. Гэта павінна дапамагчы выратавальным службам у працы.

Землятрус адбыўся ў цэнтральнай Мэксыцы ў аўторак каля поўдня па мясцовым часе. Эпіцэнтар знаходзіцца ў каля 120 кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны.

Гэта быў самы буйны землятрус у Мэксыцы на працягу больш за 30 апошніх гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт