Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак: Касьцёл позна заняўся справай пэдафіліі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2017 13:29
«Я разумею складанасьць праблемы і я кажу: мы спазьніліся».
PAP/EPA/OSSERVATORE ROMANO/HANDOUT

Папа Францішак: Касьцёл позна заняўся справай пэдафіліі
Папа рымскі Францішак сказаў у чацьвер, што Касьцёл позна заняўся справай пэдафіліі сярод сьвятароў. Пантыфік адзначыў, што сумленьні супакойвала практыка зьмены месца працы асоб, якія падазраваліся ў выкарыстаньні непаўнагадовых.
Падчас аўдыенцыі ў Ватыкане Францішак заявіў: У справе пэдафіліі «сьвядомасьць Касьцёла прыйшла позна. А калі так адбываецца, то спосаб вырашэньня праблемы таксама паяўляецца позна».
«Я разумею складанасьць праблемы і я кажу: мы спазьніліся», – сказаў Францішак. «Магчыма, старая практыка перавядзеньня асоб у іншыя месцы заглушыла сумленьні», – прызнаў Папа рымскі, зьвяртаючыся да Камісіі па справах непаўнагадовых, пакліканай у 2014 годзе.

Папа рымскі Францішак сказаў у чацьвер, што Касьцёл позна заняўся справай пэдафіліі сярод сьвятароў. Пантыфік адзначыў, што сумленьні супакойвала практыка зьмены месца працы асоб, якія падазраваліся ў выкарыстаньні непаўнагадовых.

Падчас аўдыенцыі ў Ватыкане Францішак заявіў: «У справе пэдафіліі сьвядомасьць Касьцёла прыйшла позна. А калі так адбываецца, то спосаб вырашэньня праблемы таксама паяўляецца позна».

«Я разумею складанасьць праблемы і я кажу: мы спазьніліся», – сказаў Францішак. «Магчыма, старая практыка перавядзеньня асоб у іншыя месцы заглушыла сумленьні», – прызнаў Папа рымскі, зьвяртаючыся да Камісіі па справах непаўнагадовых, пакліканай у 2014 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт