Logo Polskiego Radia
Print

Па справе тэракту ў лёнданскім мэтро затрыманы чарговы падлетак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2017 15:04
Колькасьць затрыманых у сувязі з тэрактам у заходнім Лёндане на мінулым тыдні вырасла да шасьці чалавек.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.pixabay.com/Public Domain CC0

Колькасьць затрыманых у сувязі з тэрактам у заходнім Лёндане на мінулым тыдні вырасла да шасьці чалавек. Арыштаваны чарговы падлетак. У пятніцу ў выніку выбуху бомбы на адной са станцый мэтро былі параненыя 30 чалавек.
Затрыманьне адбылося ў паўднёвай частцы Лёндану. Як і ў выпадку папярэдніх арыштаў, паліцыя не дае шмат інфармацыі, але вядома, што затрыманаму 17 гадоў.
У суме за кратамі знаходзіцца шэсьць чалавек. Учора і пазаўчора ў арышт трапілі трое мужчын з Ньюпарту ў паўднёвым Уэльсе. Першым у суботу быў затрыманы 18-годак. Паліцыя мяркуе, што гэта ён мог падкласьці бомбу. У арышце знаходзіцца таксама на тры гады старэйшы мужчына з заходняга Лёндану. Ніводны з затрыманых не пачуў абвінавачваньняў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт