Logo Polskiego Radia
Print

300 мільёнаў эўра будзе каштаваць рэканструкцыя Эйфэлевай вежы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.09.2017 16:03
На заходнім баку, найбольш паддадзеным ўзьдзеяньню сонечных прамянёў, дваццаць адсоткаў фарбы сышло.
www.pixabay.com

300 мільёнаў эўра будзе каштаваць рэканструкцыя Эйфэлевай вежы ў Парыжы. Рамонтныя работы працягнуцца 15 гадоў, але ўлады Парыжа вырашылі паскорыць працу, таму што набліжаюцца дзьве важныя падзеі. Гэта Алімпійскія гульні ў 2024 годзе, а пасьля праз год Сусьветная выстава.

З часу, як была ўзьведзена Эйфэлевая вежа, на яе сталёвую канструкцыю паклалі дзевятнаццаць слаёў спэцыяльнай фарбы. На заходнім баку, найбольш паддадзеным ўзьдзеяньню сонечных прамянёў, дваццаць адсоткаў фарбы сышло. Для аднаўленьня патрэбна тры тоны фарбы, кошт складзе 60 мільёнаў эўра.

Будуць адрамантаваныя буцікі і рэстараны на другім узроўні, у тым ліку знакаміты «Джулс Верн», які належыць кулінарнай славе Алену Дюкасу і бар з шампанскім на вяршыні вежы. Будуць таксама адноўлены гістарычныя сады ля падножжа вежы і будзе пастаўлена браняваная сьцяна для абароны ад нападу тэрарыстаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт