Logo Polskiego Radia
Print

Польскага пілёта ўшануюць у Музэі каралеўскіх ваенна-паветраных сіл

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2017 12:47
Партрэт Францішка Карніцкага будзе зьмешчаны на выставе, прысьвечанай 100-годзьдзю ВПС Вялікабрытаніі.
Franciszek Kornicki as a young pilot. Photo: Gabukasv/Wikimedia Commons (CC BY-SA 4.0)Franciszek Kornicki as a young pilot. Photo: Gabukasv/Wikimedia Commons (CC BY-SA 4.0)

Польскага пілёта ўшануюць у Музэі каралеўскіх ваенна-паветраных сіл
Апошні жывы камандзір польскай авіяцыйнай эскадрылі з Другой сусьветнай вайны Францішак Карніцкі перамог у плебісцыце Музэя каралеўскіх ваенна-паветраных сіл у Лёндане і выданьня «The Telegraph» на героя выставы да стагодзьдзя Ваенна-паветраных сіл Вялікабрытаніі ў 1918 годзе.
Паляк атрымаў 325 галасоў. Гэта ў 16 разоў больш, чым усе астатнія кандыдаты разам узятыя.
Партрэт Францішка Карніцкага будзе зьмешчаны ў заплянаванай у наступным годзе выставе побач са здымкам зьнішчальніка Spitfireʼa VB BL614, які ВПС Вялікабрытаніі выкарыстоўвалі падчас Другой сусьветнай вайны. На ім ляталі, між іншым, пілёты Польскіх паветраных сіл у Вялікабрытаніі.
У біяграфіі паляка падкрэсьлена, што ён трапіў у Вялікабрытанію праз Румынію і Францыю, а ў 1943 годзе ва ўзросьце 26 гадоў ён стаў самым маладым камандзірам у польскай авіяцыі. Пасьля вайны Карніцкі не вярнуўся ў Польшчу, не прызнаючы камуністычны ўрад, і надалей служыў у ВПС Вялікабрытаніі.

Апошні жывы камандзір польскай авіяцыйнай эскадрылі з Другой сусьветнай вайны Францішак Карніцкі перамог у плебісцыце Музэя каралеўскіх ваенна-паветраных сіл у Лёндане і выданьня «The Telegraph» на героя выставы да стагодзьдзя Ваенна-паветраных сіл Вялікабрытаніі, якая пройдзе ў 2018 годзе.

Паляк атрымаў 325 галасоў. Гэта ў 16 разоў больш, чым усе астатнія кандыдаты разам узятыя.

Партрэт Францішка Карніцкага будзе зьмешчаны ў заплянаванай у наступным годзе выставе побач са здымкам зьнішчальніка Spitfireʼa VB BL614, які ВПС Вялікабрытаніі выкарыстоўвалі падчас Другой сусьветнай вайны. На ім ляталі, між іншым, пілёты Польскіх паветраных сіл у Вялікабрытаніі.

У біяграфіі паляка падкрэсьлена, што ён трапіў у Вялікабрытанію праз Румынію і Францыю, а ў 1943 годзе ва ўзросьце 26 гадоў ён стаў самым маладым камандзірам у польскай авіяцыі. Пасьля вайны Карніцкі не вярнуўся ў Польшчу, не прызнаючы камуністычны ўрад, і надалей служыў у ВПС Вялікабрытаніі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт