Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп забараніў уезд у краіну грамадзянам васьмі дзяржаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2017 14:58
Гэтак радыкальны крок, па сьцьвярджэньні Трампа, выкліканы немагчымасьцю бясьпечнага адбору імігрантаў.
PAP/EPA/OLIVIER DOULIERY / POOL

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб пашырэньні мер нацыянальнай бясьпекі, забараніўшы ўезд у краіну грамадзянам васьмі дзяржаў. Яго заява апублікавана на сайце Белага дома.
Абмежаваньні закрануць жыхароў Чада, Ірана, Лібіі, КНДР, Сырыі, Вэнэсуэлы і Емэна. Таксама прэзыдэнт і міністар унутранай бясьпекі прыйшлі да высновы, што, хоць Самалі ў цэлым адпавядае мінімальным патрабаваньням, маюцца нейкія «асаблівыя абставіны», з-за якіх Усходне-Афрыканская рэспубліка таксама застанецца ўключанай у гэты сьпіс.
Гэтак радыкальны крок, па сьцьвярджэньні Трампа, выкліканы немагчымасьцю бясьпечнага адбору імігрантаў. Мяркуецца, што забарона на ўезд дапаможа перашкодзіць патэнцыйным тэрарыстам прабрацца на тэрыторыю ЗША.
26 чэрвеня Вярхоўны суд ЗША дазволіў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу часткова ўвесьці ў дзеяньне ўказ аб забароне ўезду ў краіну грамадзянам шасьці пераважна мусульманскіх дзяржаў (Іран, Емэн, Лібія, Сырыя, Самалі і Судан) і ўсіх без выключэньня бежанцаў. Дакумэнт уступіў у сілу 30 чэрвеня.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб пашырэньні мер нацыянальнай бясьпекі, забараніўшы ўезд у краіну грамадзянам васьмі дзяржаў. Яго заява апублікавана на сайце Белага дома.

Абмежаваньні закрануць жыхароў Чада, Ірана, Лібіі, КНДР, Сырыі, Вэнэсуэлы і Емэна. Таксама прэзыдэнт і міністар унутранай бясьпекі прыйшлі да высновы, што, хоць Самалі ў цэлым адпавядае мінімальным патрабаваньням, ёсьць нейкія «асаблівыя абставіны», з-за якіх Усходне-Афрыканская рэспубліка таксама застанецца ўключанай у гэты сьпіс.

Гэты радыкальны крок, па сьцьвярджэньні Трампа, выкліканы немагчымасьцю бясьпечнага адбору імігрантаў. Мяркуецца, што забарона на ўезд дапаможа перашкодзіць патэнцыйным тэрарыстам прабрацца на тэрыторыю ЗША.

26 чэрвеня Вярхоўны суд ЗША дазволіў прэзыдэнту Дональду Трампу часткова ўвесьці ў дзеяньне ўказ аб забароне ўезду ў краіну грамадзянам шасьці пераважна мусульманскіх дзяржаў (Іран, Емэн, Лібія, Сырыя, Самалі і Судан) і ўсіх без выключэньня бежанцаў. Дакумэнт уступіў у сілу 30 чэрвеня.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт