Logo Polskiego Radia
Print

Будапэшт можа «балюча ўдарыць» па Ўкраіне - кіраўнік МЗС Вугоршчыны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.09.2017 18:05
Будапэшту вельмі не падабаецца новы закон «Аб адукацыі», падпісаны Пятром Парашэнкам.
Міністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр СійяртаМіністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр СійяртаMáté Paczolay/Ministry of Foreign Affairs and Trade

Вугоршчына будзе блякаваць усе спробы Ўкраіны інтэграцыі з Эўразьвязам у рамках праграмы Ўсходняга партнэрства. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр Сійярта (Péter Szijjártó) у адказ на падпісаньне прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам новага закону «Аб адукацыі».

Згодна новаму закону, мовай навучаньня ва Ўкраіне зьяўляецца дзяржаўная мова, то бок украінская, а навучаньне на мове нацыянальных меншасьцяў можа адбывацца толькі на працягу першых чатырох клясаў. Гэты пункт закону ў вострай форме скрытыкавалі Вугоршчына, Польшча й Румынія.

Паводле прадстаўнікоў нацменшасьцяў, закон парушае Канстытуцыю, пярэчыць міжнароднаму заканадаўству й абавязацельствам, прынятых Украінай.

Пэтэр Сійярта сказаў, што закон не адпавядае каштоўнасьцям Эўразьвязу, зазначыўшы, што ў адказ Будапэшт можа «балюча ўдарыць».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт