Logo Polskiego Radia
Print

Дывэрсія – меркаваная прычына пажару на складзе зброі ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2017 12:41
У Калінаўцы разьмешчаны адзін з найбуйнейшых у краіне складоў артылерыйскіх снарадаў.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Дывэрсія – меркаваная прычына пажару на складзе зброі ва Ўкраіне
У Каліноўцы месьціцца ў адзін з найбуйнейшых у краіне складоў артылерыйскіх снарадаў.
З-за пажару на складзе зброі ў Калінаўцы ў Віньніцкай вобласьці Ўкраіны былі эвакуяваныя больш за 28 чалавек. Агонь прычыняецца да выбуху боепрыпасаў на адным з найбуйнейшых складоў артылерыйскіх снарадаў у краіне.
Пажар ахапіў каля 10% тэрыторыі складу, які разьмешчаны на каля 60 гектарах. Агонь тушыць каля 700 пажарных і жаўнераў. Задзейнічаная таксама спэцыяльная тэхніка, у тым ліку самалёты, танкі й цягнікі.
З гарадка Каліноўка й навакольных вёсак былі эвакуіраваныя больш 28 тысяч чалавек. Большасьць зь іх была дастаўленая ў Віньніцу. Два чалавекі былі лёгка параненыя. Пашкоджаныя былі таксама некалькі будынкаў.
У радыюсе 50 км ад Каліноўкі закрытая паветраная прастора, спынены аўтамабільны рух й зьменены ход каля 50 цягнікоў.
Вайсковая пракуратура, як папярэднюю прычыну пажару складоў боепрыпасаў, называе дывэрсію.
аз

З-за пажару на складзе зброі ў Калінаўцы ў Віньніцкай вобласьці Ўкраіны былі эвакуяваныя больш за 28 тысяч чалавек. Агонь прывёў да выбуху боепрыпасаў на адным з найбуйнейшых складоў артылерыйскіх снарадаў у краіне.

Пажар ахапіў каля 10% тэрыторыі складу, які разьмешчаны прыкладна на 60 гектарах. З полымем змагаецца каля 700 пажарных і жаўнераў. Задзейнічаная таксама спэцыяльная тэхніка, у тым ліку самалёты, танкі й цягнікі.

З гарадка Калінаўка й навакольных вёсак былі эвакуяваныя больш 28 тысяч чалавек. Большасьць зь іх даставілі ў Віньніцу. Два чалавекі былі лёгка параненыя. Пашкоджаньні атрымала некалькі будынкаў.

У радыюсе 50 км ад Калінаўкі закрытая паветраная прастора, спынены аўтамабільны рух й зьменены рух каля 50 цягнікоў.

Вайсковая пракуратура як папярэднюю прычыну пажару складоў боепрыпасаў называе дывэрсію.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт