Logo Polskiego Radia
Print

Саудаўскія жанчыны атрымалі права кіраваць аўтамабілем

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2017 13:27
Гістарычны ўказ уступіць у сілу з чэрвеня наступнага году.
PAP/EPA/STR

Саудаўскія жанчыны атрымалі права кіраваць аўтамабілем
Гістарычны ўказ уступіць у сілу з чэрвеня наступнага году.
Саудаўскія жанчыны атрымалі права кіраваць аўтамабілем. Да гэтай пары каралеўства было адзінай краінай у сьвеце, дзе жанчына не магла кіраваць транспартнымі сродкамі. Гістарычны ўказ уступіць у сілу з чэрвеня наступнага году.
Кароль Саудаўскай Арабіі Сальман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд ужо раней запэўніваў, што грамадзтва гатовае зьмякчыць абмежавальныя звычаі.
Праціўнікі ідэі пераконвалі, што гэта супраць саудаўскай
культуры, а зьмены могуць парушыць існуючыя сацыяльныя й сямейныя адносіны.
Цяпер Саудаўская Арабія павінна арганізаваць курсы, пасьля заканчэньня якіх жанчыны змогуць атрымаць правы кіроўцы й кіраваць аўтамабілямі.
Спэцыяльныя правілы павінны быць уведзеныя ў тамтэйшай дарожнай паліцыі, функцыянэры якой да гэтай пары не сустракалі кіроўцаў-жанчынаў.
аз

Саудаўскія жанчыны атрымалі права кіраваць аўтамабілем. Да гэтай пары каралеўства было адзінай краінай у сьвеце, дзе жанчына не магла кіраваць транспартнымі сродкамі. Гістарычны ўказ уступіць у сілу з чэрвеня наступнага году.
Кароль Саудаўскай Арабіі Сальман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд ужо раней запэўніваў, што грамадзтва гатовае на тое, каб зняць абмежаваньні.

Праціўнікі ідэі пераконвалі, што гэта не адпавядае саудаўскай культуры, а зьмены могуць парушыць існуючыя сацыяльныя й сямейныя адносіны.

Цяпер Саудаўская Арабія павінна арганізаваць курсы, пасьля заканчэньня якіх жанчыны змогуць атрымаць правы кіроўцы й кіраваць аўтамабілямі.

Спэцыяльныя правілы павінны быць уведзеныя ў мясцовай дарожнай паліцыі, супрацоўнікі якой да гэтай пары не сутыкаліся з кіроўцамі-жанчынамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт