Logo Polskiego Radia
Print

Расейская апазыцыя патрабуе забараніць культ Сталіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2017 17:11
„Дзяржава павінна афіцыйна прызнаць Іосіфа Сталіна злачынцам”.
Іосіф СталінІосіф СталінPhoto: wikipedia.org/Unknown/Public Domain

Расейская апазыцыя патрабуе забараніць культ Сталіна
„Дзяржава павінна афіцыйна прызнаць Іосіфа Сталіна злачынцам”.
Расейская апазыцыя заклікае прыняць закон аб забароне культу Іосіфа Сталіна. Апазыцыйныя палітыкі хочуць, каб з грамадзкай прасторы зьніклі помнікі, мэмарыяльныя дошкі й назвы вуліц, якія адносяцца да камуністычнага дыктатара.
Найбольш рэзка супраць культу памяці Сталіна выступаюць актывісты партыі „Яблoko”, якія перад будынкам Дзярждумы арганізавалі пікет, у ходзе якога патрабавалі, каб парлямэнт прыняў адпаведны закон.
„Дзяржава павінна афіцыйна прызнаць Іосіфа Сталіна злачынцам”, - сказаў кіраўнік маскоўскага аддзяленьня партыі Сяргей Мітрохін.
У той жа час Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства, якое супрацоўнічае зь Міністэрствам культуры Расеі, ня бачыць нічога дрэннага ва ўстанаўленьні ў Маскве наступнага бюста Сталіна.
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, у апошнія гады ў Расеі расьце зацікаўленасьць асобай Іосіфа Сталіна. Зьмяншаецца таксама колькасьць расейцаў, якія асуджаюць злачынствы сталінізму.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт