Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп заклікаў да ізаляцыі Паўночнай Карэі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2017 15:33
Прэзыдэнт ЗША пахваліў Гішпанію за высылку амбасадара Паўночнай Карэі.
PAP/EPA/Olivier Douliery / POOL

Дональд Трамп заклікаў да ізаляцыі Паўночнай Карэі
Прэзыдэнт ЗША пахваліў Гішпанію за высылку амбасадара Паўночнай Карэі.
Дональд Трамп заклікаў міжнародную супольнасьць ізаляваць улады ў Пхеньяне й пахваліў Гішпанію за высылку з краіны амбасадара Паўночнай Карэі.
Падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь гішпанскім прэм'ер-міністрам Мар’яна Рахоем Дональд Трамп заявіў, што карэйская ядзерная й ракетная праграма ўяўляе небясьпеку для ўсяго сьвету.
„Надышоў час, каб усе адказныя краіны аб'ядналі свае намаганьні з мэтай ізаляцыі Паўночнай Карэі”, - сказаў амэрыканскі прэзыдэнт.
Дональд Трамп таксама раскрытыкаваў кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына за яго правакацыйныя заявы й дзеяньні. Прэзыдэнт ЗША дадаў, што лепш было б вырашыць гэтыя праблемы па дыпляматычных каналах, але ён гатовы таксама да ваенных дзеяньняў.
„Калі мы будзем прымушаны выкарыстаць такі спосаб дзеяньня, то ён прывядзе да зьнішчэньня Паўночнай Карэі”, - прыгразіў Дональд Трамп.
Амэрыканскі прэзыдэнт дадаў, што яго жорсткая рыторыка ў дачыненьні да Паўночнай Карэі зьяўляецца рэакцыяй на заявы прадстаўнікоў уладаў у Пхеньяне.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт