Logo Polskiego Radia
Print

У Маскве затрымалі Аляксея Навальнага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2017 13:31
Апазыцыянэру не ўпершыню перашкаджаюць весьці выбарчую кампанію.
PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

У Маскве затрымалі Аляксея Навалнага
Аляксею Навальнаму не ўпершыню перашкаджаюць весьці выбарчую кампанію.
Маскоўская паліцыя затрымала лідара расейскай апазыцыі Аляксея Навалнага. Палітык плянаваў сёньня ехаць у Ніжні Ноўгарад, каб увечары сустрэцца са сваімі прыхільнікамі. Апазыцыянэр абвясьціў аб сваім затрыманьні на Твітары.
Паводле супрацоўнікаў Навальнага, улады Ніжняга Ноўгараду дэзінфармуюць жыхароў, сьцьвярджаючы, што заплянаваная на сёньняшні вечар акцыя з удзелам палітыка несанкцыянаваная.
Не ўпершыню Аляксею Навальнаму перашкаджаюць весьці выбарчую кампанію. Са сьнежня мінулага году, калі апазыцыянэр заявіў, што плянуе балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, невядомыя злачынцы зьнішчаюць рэгіянальныя офісы яго арганізацыі, нападаюць на супрацоўнікаў і валянтэраў,а таксама праводзяць рознага роду правакацыі.
аз

Маскоўская паліцыя затрымала лідара расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага. Палітык плянаваў сёньня ехаць у Ніжні Ноўгарад, каб увечары сустрэцца са сваімі прыхільнікамі. Апазыцыянэр абвясьціў аб сваім затрыманьні на Твітары.

Паводле супрацоўнікаў Навальнага, улады Ніжняга Ноўгараду дэзінфармуюць жыхароў, сьцьвярджаючы, што заплянаваная на сёньняшні вечар акцыя з удзелам палітыка несанкцыянаваная.

Не ўпершыню Аляксею Навальнаму перашкаджаюць весьці выбарчую кампанію. Са сьнежня мінулага году, калі апазыцыянэр заявіў, што плянуе балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, невядомыя злачынцы зьнішчаюць рэгіянальныя офісы яго арганізацыі, нападаюць на супрацоўнікаў і валянтэраў, а таксама праводзяць рознага роду правакацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт