Logo Polskiego Radia
Print

Іран: Да 5 гадоў прысуджаны перамоўца па ядзернаму пытаньні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.10.2017 14:03
Вядома толькі, што мужчына чатыры гады ўдзельнічаў у перамовах. Невядома, за што ён быў пакараны.
Photo: Blondinrikard Fröberg/flickr.com/Commercial use allowed

Іранскі суд прыгаварыў да пяці гадоў турмы аднаго з членаў міжнароднай групы, ўдзельніка перамоваў па ядзернаму пытаньні паміж Іранам і Захадам. Інфармацыю перадала мясцовае агенцтва Tasnim.

Справа вельмі загадкавая. Вядома толькі, што мужчына чатыры гады ўдзельнічаў у перамовах па пытаньнях атаму. Невядомыя ні крыніца інфармацыі, ні за што перамоўца быў пакараны.

У мінулым годзе іранскія СМІ паведамлялі скупую інфармацыю аб тым, што чалавек, які мае падвойнае грамадзянства й які меў справу зь ядзерным пагадненьнем, быў арыштаваны за раскрыцьцё важнай эканамічнай інфармацыі замежным дзяржавам.

Тое ж самае ядзернае пагадненьне, падпісанае ў красавіку 2015 году, было расцэнена як посьпех міжнароднай супольнасьці. Іран абяцаў скараціць свой ядзерны арсэнал, а Захад абвясьціў пра паступовае скарачэньне эканамічных санкцый у дачыненьні да Тэгерана.

Аднак іранскае грамадзтва ўсё больш расчараванае тым, што пагадненьне па ядзернай праграме не палепшыла, як было абвешчана раней, эканамічнай сытуацыі ў краіне.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт