Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША прапануюць абмежаваць аборты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2017 12:11
Падобныя спробы Палата прадстаўнікоў ЗША правяла ў 2013 і 2015 гадах.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла законапраект, накіраваны на прадухіленьне абортаў па жаданьні пасьля 20-га тыдня цяжарнасьці.

Новы закон не распаўсюджваецца на плод, зачаты ў выніку згвалтаваньня, інцэсту або калі жыцьцё маці знаходзіцца пад пагрозай. Рашэньне наконт таго, ці закон уступіць у сілу, прыме Сэнат.

Варта нагадаць, што аналягічныя законапраекты былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў у 2013 і 2015 гадах, але тады яны не знайшлі падтрымкі ў Сэнаце.

Злучаныя Штаты Амэрыкі зьяўляюцца адной зь сямі краін, дзе закон не абмяжоўвае абортаў на любой стадыі цяжарнасьці. Нягледзячы на гэта, забарона на аборт пасьля 20-га тыдня цяжарнасьці была ўведзена ў некаторых штатах Амэрыкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт