Logo Polskiego Radia
Print

Пачалася перавозка трубаў для Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.10.2017 16:53
Краіны Балтыі, Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы заяўляюць пра небясьпеку расейска-нямецкага газаправоду.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Пачалася перавозка трубаў для пабудовы газаправоду Nord Stream 2, які павінен дастаўляць газ з Расеі да Нямеччыны па дне Балтыйскага мора.

У порт Калсхамн (Karlshamn) на поўдні Швэцыі будуць дастаўленыя 52 тысячы трубаў з бэтоннай абалонкай, вырабленыя ў Нямеччыне фірмай Wasco Coating.

Працягласьць газаправоду Nord Stream 2 складзе каля 1200 кілямэтраў, зь якіх 500 пройдуць па тэрытарыяльных водах Швэцыі. Краіны Балтыі, Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Польшча і Ўкраіна, заявілі пра небясьпеку расейска-нямецкага праекту. На іх думку, газаправод узмацніць залежнасьць Эўрапейскага зьвязу ад расейскага паліва й дазволіць Крамлю выкарыстоўваць супраць краінаў рэгіёну энэргетычны шантаж. Заўвагі да праекту Nord Stream 2 мае таксама Эўрапейская камісія.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт