Logo Polskiego Radia
Print

У Эгіпце да сьмяротнага пакараньня прысудзілі 13 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2017 13:43
Сьмяротны прысуд накіраваны на зацьвярджэньне радзе муфціяў.
PAP/EPA/MOHAMED HOSSAM

У Эгіпце да сьмяротнага пакараньня прысудзілі 13 чалавек
Сьмяротны прысуд накіраваны на зацьвярджэньне радзе муфціяў.
У Эгіпце крымінальны суд прыгаварыў да сьмяротнай кары 13 абвінавачаных па справе «Арганізацыі эгіпецкага легіёну», перадае Al Arabiya.
«Крымінальны суд Гізы ў Эгіпце, які ўзначальвае дарадца Маатазам Хафаджы, у нядзелю пастанавіў перадаць 13 абвінавачаных па справе "Арганізацыі егіпецкага легіёну" муфцію, каб даць юрыдычнае заключэньне аб іх выкананьні», – гаворыцца ў паведамленьні.
Сьмяротны прысуд накіраваны на зацьвярджэньне радзе муфціяў. Канчатковы вэрдыкт па справе баевікоў будзе вынесены судом 7 сьнежня 2017 года.
Па гэтай справе таксама праходзяць 44 чалавекі, якім былі прадʼяўленыя абвінавачваньні. У пэрыяд з 2013 па травень 2015 года падазроныя зьдзейсьнілі шэраг нападаў у гарадах Гіза і Каір. Акрамя таго, яны забілі дырэктара нацыянальнай бясьпекі Гізы, а таксама генэрала і афіцэра паліцыі.

У Эгіпце крымінальны суд прыгаварыў да сьмяротнай кары 13 абвінавачаных па справе «Арганізацыі эгіпецкага легіёну», перадае Al Arabiya.

«Крымінальны суд Гізы ў Эгіпце, які ўзначальвае дарадца Маатазам Хафаджы, у нядзелю пастанавіў перадаць 13 абвінавачаных па справе "Арганізацыі егіпецкага легіёну" муфцію, каб даць юрыдычнае заключэньне аб іх выкананьні», – гаворыцца ў паведамленьні.

Сьмяротны прысуд накіраваны на зацьвярджэньне радзе муфціяў. Канчатковы вэрдыкт па справе баевікоў будзе вынесены судом 7 сьнежня 2017 года.

Па гэтай справе таксама праходзяць 44 чалавекі, якім былі прадʼяўленыя абвінавачваньні. У пэрыяд з 2013 па травень 2015 года падазраваныя зьдзейсьнілі шэраг нападаў у гарадах Гіза і Каір. Акрамя таго, яны забілі дырэктара нацыянальнай бясьпекі Гізы, а таксама генэрала і афіцэра паліцыі.

korrespondent.net/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт