Logo Polskiego Radia
Print

Эрдаган запэўніў Кіеў, што яго краіна не прызнае анэксіі Крыму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.10.2017 12:03
Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркаваў з Пятром Парашэнкам стратэгічныя адносіны паміж Украінай і Турцыяй.
PAP/EPA/STEPAN FRANKO

Прэзыдэнт Турцыі падчас візыту ў Кіеў 9 кастрычніка запэўніў украінцаў, што яго краіна не прызнае анэксіі Крыму.

Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркаваў з украінскім лідарам Пятром Парашэнкам стратэгічныя адносіны паміж Украінай і Турцыяй.

Пасьля трохгадзіннай сустрэчы кіраўнік турэцкай дзяржавы заявіў, што Ўкраіна адыгрывае ключавую ролю ў стабільнасьці й бясьпецы Чарнаморскага рэгіёну, таму двухбаковыя адносіны паміж Анкарой і Кіевам маюць стратэгічнае значэньне. Пры гэтым Эрдаган падкрэсьліў, што Турцыя падтрымлівае незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Турцыя ўваходзіць у першую пяцёрку гандлёвых партнёраў Украіны.

У той жа час стала вядома, што Рэджэп Таіп Эрдаган плянуе наведаць зь візытам Польшчу – 17 кастрычніка прэзыдэнт Турцыі сустрэнецца з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Бэатай Шыдла.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт