Logo Polskiego Radia
Print

Вышаградзкая група падтрымлівае пашырэньне ЭЗ на Заходнія Балканы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 10:11
Такое рашэньне прынялі кіраўнікі МЗС краінаў Вышаградзкай групы ў Будапэшце.
EPA/Tamas Kovacs HUNGARY OUT

V4 падтрымлівае пашырэньне ЭЗ на краіны Заходніх Балканаў
Гэта выснова ўчарашняга саміту кіраўнікоў дыпляматыі краінаў Вышаградзкай групы ў Будапэшце.
Краіны Вышаградзкай групы падтрымліваюць пашырэньне Эўразьвязу на краіны Заходніх Балканаў. Гэта выснова сустрэчу міністраў замежных спраў краін V4, якая ўчора прайшла ў Будапэшце. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі: Альбаніі, Босьніі й Герцагавіны, Чарнагорыі, Македоніі, Косава й Сэрбіі.
Пасьля сустрэчы міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі сказаў, што трэба падтрымліваць інтэграцыйныя ініцыятывы й палітыку адчыненых дзьвярэй.
У сваю чаргу намесьнік кіраўніка славацкай дыпляматыі Іван Корчак пераконваў, што краіны V4 адыгрываюць вядучую ролю ў працэсе пашырэньня Эўразьвязу. „Сябры Вышаградзкай групы гарантуюць, што краіны Заходніх Балканаў заўсёды будуць часткай Эўропы”, - сказаў Іван Корчак.
Паводле намесьніка міністра замежных справаў Чэскай Рэспублікі Якуба Дюрра, краіны Вышаградзкай групы адкрыта ставяцца да ідэі пашырэньня ЭЗ. Палітык пераконваў, што без Заходніх Балканаў, як Эўразьвяз, так і NATO ня будуць поўнымі структурамі.
аз

Краіны Вышаградзкай групы падтрымліваюць пашырэньне Эўразьвязу на краіны Заходніх Балканаў. Такое рашэньне прынялі кіраўнікі МЗС краінаў Вышаградзкай групы на сустрэчы, якая ўчора прайшла ў Будапэшце. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Альбаніі, Босьніі й Герцагавіны, Чарнагорыі, Македоніі, Косава й Сэрбіі.

Пасьля сустрэчы міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі сказаў, што трэба падтрымліваць інтэграцыйныя ініцыятывы й палітыку адчыненых дзьвярэй.

У сваю чаргу намесьнік кіраўніка славацкай дыпляматыі Іван Корчак пераконваў, што краіны V4 адыгрываюць вядучую ролю ў працэсе пашырэньня Эўразьвязу. „Сябры Вышаградзкай групы падкрэсьліваюць, што краіны Заходніх Балканаў заўсёды будуць часткай Эўропы”, - сказаў Іван Корчак.

Паводле намесьніка міністра замежных справаў Чэскай Рэспублікі Якуба Дюрра, краіны Вышаградзкай групы адкрыта ставяцца да ідэі пашырэньня ЭЗ. Палітык зазначыў, што без Заходніх Балканаў як Эўразьвяз, так і NATO ня будуць завершанымі структурамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт