Масква разглядае магчымасьць скасаваньня Асноватворнага акту з NATO
Мінабароны РФ: манэўры „Захад-2017” сталі нагодай для разгортваньня дадатковых войскаў ЗША ў Эўропе.
У Маскве разглядаюць магчымасьць скасаваньня Асноватворнага акту Расея - NATO. Пра гэта расейскім СМІ паведаміў дэпутат Савета Фэдэрацыі Франц Клінцэвіч. У сваю чаргу старшыня Камітэта па пытаньнях абароны Савета Фэдэрацыі Віктар Озераў заявіў, што расейская войскі, якія абараняюць заходнія межы Расейскай Фэдэрацыі настолькі моцныя, што яны ў стане адпужаць любога патэнцыйнага праціўніка.
Гэтым заявам папярэднічала заява прэс-сакратара расейскага Міністэрства абароны генэрала Ігара Канашэнкава, які ў чарговы раз абвінаваціў Польшчу, Летуву, Латвію й Эстонію ў „антырасейскай гістэрыі”.
Навязваючы да крытыкаваных NATO вучэньняў „Захад-2017” прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі пераконваў, што расейска-беларускія манэўры былі для Злучаных Штатаў Амэрыкі нагодай для разгортваньня дадатковых войскаў паблізу расейскіх межаў.
У адказ на заяву Міністэрства абароны сэнатар Франц Клінцэвіч пагразіў скасаваньнем Асноватворнага акту Расея-NATO, калі Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць надалей працягваць умацаваньне сваёй ваеннай прысутнасьці ў Польшчы й краінах Балтыі.
аз
У Маскве разглядаюць магчымасьць скасаваньня Асноватворнага акту Расея - NATO. Пра гэта расейскім СМІ паведаміў дэпутат Савета Фэдэрацыі Франц Клінцэвіч. У сваю чаргу старшыня Камітэта па пытаньнях абароны Савета Фэдэрацыі Віктар Озераў заявіў, што расейская войскі, якія абараняюць заходнія межы Расейскай Фэдэрацыі, настолькі моцныя, што яны ў стане адпужаць любога патэнцыйнага праціўніка.