Logo Polskiego Radia
Print

Лідар Кітая – самы ўплывовы чалавек у сьвеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2017 09:27
„The Economist”: Пазыцыя кітайскага лідара - гэта ў нейкай ступені наступства слабасьці прэзыдэнта ЗША.
PAP/EPA/WU HONG

Лідар Кітая – самы ўплывовы чалавек у сьвеце
„The Economist”: Пазыцыя кітайскага лідара - гэта ў нейкай ступені наступства слабасьці прэзыдэнта ЗША.
Кітайскі лідар Сі Цьзіньпін стаў самым магутным чалавекам у сьвеце, між іншым, з-за неэфэктыўнасьці прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, перасьцерагае брытанскі тыднёвік „The Economist”.
Хоць эканоміка Кітая па-ранейшаму меншая, чым эканоміка ЗША, а кітайскага армія слабейшая, чым амэрыканская, то Сі Цьзіньпін зьяўляецца больш уплывовым лідарам, чым Дональд Трамп.
Гэта таму, што амэрыканскі кіраўнік мае „вузкі, гандлярскі падыход да іншаземцаў і шмат сьведчыць пра тое, што ён не ў стане ажыцьцявіць сваю праграму ў краіне”, - паведамляе брытанскі тыднёвік. Паводле выданьня, перамога кітайскага лідара - гэта дрэнная навіна для сьвету.
„Прэзыдэнт самай магутнай краіны ў сьвеце „мае больш слабую пазыцыю як у краіне, так і за мяжой. Ён таксама менш эфэктыўны, чым яго папярэднікі (…). У значнай ступені гэта вынік таго, што ён пагарджае „каштоўнасьцямі й альянсамі, якія ляжаць у аснове ўплыву ЗША”, - чытаем у „The Economist”.
У той жа час, лідар найбуйнейшай аўтарытарнай дзяржавы ў сьвеце карыстаецца пашанай, кіруе краінай жалезнай рукой, як Мао Дзэ-дун, а яго краіна зьяўляецца рухавіком сусьветнай эканомікі.
Брытанскі тыднёвік прагназуе, што зьезд Камуністычнай партыі Кітая, які пачнецца 18 кастрычніка, будзе вялікай дэманстрацыяй сілы кітайскага лідара й сьвет павінен зьвярнуць на гэта ўвагу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт