Logo Polskiego Radia
Print

Памяць Тадэвуша Касьцюшкі ўшануюць у Летуве

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 13.10.2017 18:28
У нядзелю ў Вільні на плошчы Незалежнасьці сталіцы пройдуць урачыстасьці ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі.
Тадэвуш Касьцюшка. Партрэт аўтарства Карла Готліба Швэйкарта.Тадэвуш Касьцюшка. Партрэт аўтарства Карла Готліба Швэйкарта.wikimedia commons/public domain

У Сэйме Летувы адчынілася выстава «Тадэвуш Касьцюшка: Цана свабоды». Экспазыцыя на ангельскай і летувіскай мовах была падрыхтаваная Міністэрствам замежных справаў Польшчы і кракаўскай Асацыяцыяй «Курган Касьцюшкі» (Kopiec Kościuszki).

Тадэвуш Касьцюшка – гэта адна з ключавых постацяў нашай гісторыі, якая дэманструе сілу такой вялікай каштоўнасьці як свабода», – заявіла падчас адкрыцьця выставы віцэ-спікер летувіскага Сэйму Ірэна Шаўленэ (Irena Šiauliene). «Касьцюшка – гэта адзін з наймацнейшых пралётаў моста, які злучае палякаў, летувісаў, беларусаў, габрэяў і ўкраінцаў у сумеснай барацьбе за свабоду», – падкрэсьліла Ірэна Шаўленэ.

Амбасадар Летувы ў Польшчы Уршуля Дарашэўска (Urszula Doroszewska) заявіла, што вобраз Касьцюшкі зьяўляецца вельмі натхняльным у сёньняшніх часах. Яна нагадала, што кіраўнік паўстаньня змог арганізаваць вайсковыя сілы Вялікага Княства й Польшчы ў вельмі неспрыяльных умовах.

У нядзелю ў Вільні адбудзецца парад, а на плошчы Незалежнасьці летувіскай сталіцы пройдуць урачыстасьці ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі. 18 лістапада ў Палацы ўладароў адбудзецца вечар памяці кіраўніка паўстаньня 1794 году. Такім чынам Польшча й Летува сьвяткуюць заканчэньне году Тадэвуша Касьцюшкі, прымеркаванага да 200 гадавіны яго сьмерці.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт