Logo Polskiego Radia
Print

У Аўстрыі праходзяць парлямэнцкія выбары

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.10.2017 11:48
Кіраўніком аўстрыйскага ўраду можа стаць 31-гадовы міністар замежных спраў Сэбасьціян Курц.
PAP/EPA/VALDRIN XHEMAJ

У Аўстрыі праходзяць парлямэнцкія выбары
У Аўстрыі ў нядзелю, 15 кастрычніка, праходзяць датэрміновыя выбары ў парлямэнт, прызначаныя ў сувязі з распадам у траўні кіруючай кааліцыі. На выбарах прадстаўлены кандыдаты ад 16 партый і палітычных рухаў.
Згодна з перадвыбарным апытаньнем, фаварытам зьяўляецца Аўстрыйская народная партыя (OEVP), якая можа набраць 30% галасоў выбаршчыкаў. Лідар партыі цяперашні міністар замежных спраў Сэбасьцьян Курц разглядаецца ў якасьці кандыдата ў канцлеры Аўстрыі. За другое месца будуць змагацца кааліцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя (23%), старшынёй якой зьяўляецца цяперашні канцлер рэспублікі Крысьціян Керн, а таксама Партыя свабоды (FPOE) з Гансам-Крысьціянам Штрахе на чале (22%).
У склад аўстрыйскага Нацыянальнага савета ўваходзяць 183 дэпутаты, якія абіраюцца толькі па партыйных сьпісах. Каб трапіць у парлямэнт, партыі неабходна дасягнуць 4-працэнтны выбарчы парог.

У Аўстрыі ў нядзелю, 15 кастрычніка, праходзяць датэрміновыя выбары ў парлямэнт, прызначаныя ў сувязі з распадам у траўні кіруючай кааліцыі. На выбарах прадстаўлены кандыдаты ад 16 партый і палітычных рухаў.

Згодна з перадвыбарным апытаньнем, фаварытам зьяўляецца Аўстрыйская народная партыя (OEVP), якая можа набраць 30% галасоў выбаршчыкаў. Лідар партыі цяперашні міністар замежных спраў Сэбасьціян Курц разглядаецца ў якасьці кандыдата ў канцлеры Аўстрыі.

За другое месца будуць змагацца кааліцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя (23%), старшынёй якой зьяўляецца цяперашні канцлер рэспублікі Крысьціян Керн, а таксама Партыя свабоды (FPOE) з Гансам-Крысьціянам Штрахе на чале (22%).

У склад аўстрыйскага Нацыянальнага савета ўваходзяць 183 дэпутаты, якія абіраюцца толькі па партыйных сьпісах. Каб трапіць у парлямэнт, партыі неабходна дасягнуць 4-працэнтны выбарчы парог.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт