Logo Polskiego Radia
Print

Паўночную Карэю выкрылі ў падрыхтоўцы да чарговага запуску ракеты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.10.2017 15:02
Спадарожнікі ЗША зьнялі рух мабільных пускавых установак у чатырох раёнах КНДР, уключаючы Пхэньян.
PAP/EPA/YONHAP

Паўночную Карэю выкрылі ў падрыхтоўцы да чарговага запуску ракеты
Разьведкі ЗША і Паўднёвай Карэі зафіксавалі прыкметы падрыхтоўкі Пхэньяна да чарговых выпрабаваньняў балістычных ракет. Пра гэта са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ ў нядзелю, 15 кастрычніка, паведамляе ТАСС.
СМІ паказваюць, што спадарожнікі ЗША зьнялі рух мабільных пускавых установак у чатырох раёнах КНДР, уключаючы навакольлі Пхэньяна.
Адзначаецца, што Паўночная Карэя можа выпрабаваць некалькі тыпаў узбраеньняў, сярод якіх і балістычная ракета сярэдняй далёкасьці «Хвасон-12». Не выключаецца, што будуць адначасова запушчаныя некалькі ракет або міжкантынэнтальная балістычная ракета «Хвасон-13», дакладныя характарыстыкі якой да гэтага часу невядомыя.
15 верасьня КНДР запусьціла ракету неўстаноўленага тыпу з раёна Сунан у сваёй сталіцы Пхэньяне ва ўсходнім кірунку. Раней, 3 верасьня, Паўночная Карэя правяла пасьпяховае падземнае выпрабаваньне вадародных боезарадаў для міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.

Разьведкі ЗША і Паўднёвай Карэі зафіксавалі прыкметы падрыхтоўкі Пхэньяна да чарговых выпрабаваньняў балістычных ракет. Пра гэта са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ ў нядзелю, 15 кастрычніка, паведамляе ТАСС.

СМІ інфармуюць, што спадарожнікі ЗША зьнялі рух мабільных пускавых установак у чатырох раёнах КНДР, уключаючы навакольлі Пхэньяна.

Адзначаецца, што Паўночная Карэя можа выпрабаваць некалькі тыпаў узбраеньняў, сярод якіх і балістычная ракета сярэдняй далёкасьці «Хвасон-12». Не выключаецца, што будуць адначасова запушчаныя некалькі ракет або міжкантынэнтальная балістычная ракета «Хвасон-13», дакладныя характарыстыкі якой да гэтага часу невядомыя.

15 верасьня КНДР запусьціла ракету неўстаноўленага тыпу з раёна Сунан у сваёй сталіцы Пхэньяне ва ўсходнім кірунку. Раней, 3 верасьня, Паўночная Карэя правяла пасьпяховае падземнае выпрабаваньне вадародных боезарадаў для міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт