Logo Polskiego Radia
Print

"Times": магчымым зьяўляецца саюз Вена-Варшава-Будапэнш

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.10.2017 13:24
Брытанскія СМІ пішуць, што пасьля выбараў краіна зойме больш крытычную пазыцыю ў дачыненьні да ЭЗ.
PAP/EPA/FLORIAN WIESER

Пасьля парлямэнцкіх выбараў у Аўстрыі магчымым зьяўляецца саюз Вена-Варшава-Будапэнш - ацэньвае брытанскае выданьне «The Times». Ацэньваючы ўступныя вынікі выбараў, брытанскія СМІ пішуць, што краіна зойме больш крытычную пазыцыю ў дачыненьні да Эўразьвязу.
Паразуменьне хадэкаў з Партыяй свабоды – гэта, паводле «The Times», найбольш рэальны пасьлявыбарчы сцэнар. Газэта ацэньвае, што гэта можа азначаць «новы антыіміграцыйны, правы саюз з Польшчай, Вугоршчынай і іншымі краінамі цэнтральнай Эўропы, занепакоенымі мусульманскімі ўцекачамі».
Паводле апошніх вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Аўстрыі, перамагае Аўстрыйская народная партыя, якую ўзначальвае 31-гадовы Сэбасьціян Курц. Заўтра пачынаюцца кааліцыйныя перамовы. Найбольш праўдападобным зьяўляецца кааліцыя народнай партыі і кансэрватараў.
Афіцыйныя вынікі будуць вядомыя не пазьней за чацьвер.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт