Logo Polskiego Radia
Print

Telegram абскардзіць штраф за адмову супрацоўнічаць з ФСБ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.10.2017 14:58
Cуд Масквы аштрафаваў мэсэнджэр за адмову даць ФСБ ключы для дэкадаваньня перепісак карыстальнікаў.

Telegram абскардзіць штраф за адмову супрацоўнічаць з ФСБ
Стваральнік Telegram Павал Дураў апублікаваў на сваёй старонцы ва «Ўкантакце» камэнтарый у сувязі з пастановай Мяшчанскага суда Масквы аштрафаваць мэсэнджэр на 800 тысяч рублёў.
Рашэньне было вынесена за тое, што Telegram ня даў ФСБ доступу да перапіскі карыстальнікаў. Павал Дураў нагадаў, што гэтае патрабаваньне не рэалізуемае ні тэхнічна, ні юрыдычна.
«Яны (патрабаваньні) супярэчаць 23 артыкулу Канстытуцыі РФ: «Кожны мае права на таямніцу перапіскі, тэлефонных перамоваў, паштовых, тэлеграфных i iншых паведамленьняў»», – гаворыцца ў паведамленьні.
На думку заснавальніка Telegram, ключы дэшыфроўкі неабходныя спэцслужбам для таго, каб «пашырыць свой уплыў за кошт канстытуцыйнага права грамадзян».
Дураў таксама папрасіў зацікаўленых юрыстаў зьвязацца з камандай мэсэнджэра для абароны ў судзе.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заяўляў, што гаворкі пра блякаваньне Telegram на тэрыторыі Расеі пакуль не вядзецца.
16 кастрычніка Мяшчанскі суд Масквы аштрафаваў Telegram Messenger LLP на 800 тысяч рублёў за адмову падаць ФСБ ключы для дэкадаваньня перепісак карыстальнікаў.
У выпадку, калі кампанія не абскардзіць рашэньне на працягу 10 дзён, яна павінна будзе выканаць закон і перадаць ФСБ ключы, інакш мэсэнджэру можа пагражаць блякаваньне ў Расеі

Стваральнік Telegram Павал Дураў апублікаваў на сваёй старонцы ва «Ўкантакце» камэнтарый у сувязі з пастановай Мяшчанскага суда Масквы аштрафаваць мэсэнджэр на 800 тысяч рублёў.

Рашэньне было вынесена за тое, што Telegram ня даў ФСБ доступу да перапіскі карыстальнікаў. Павал Дураў нагадаў, што гэтае патрабаваньне не рэалізуемае ні тэхнічна, ні юрыдычна.

«Яны (патрабаваньні) супярэчаць 23 артыкулу Канстытуцыі РФ: «Кожны мае права на таямніцу перапіскі, тэлефонных перамоваў, паштовых, тэлеграфных i iншых паведамленьняў»», – гаворыцца ў паведамленьні.

На думку заснавальніка Telegram, ключы дэшыфроўкі неабходныя спэцслужбам для таго, каб «пашырыць свой уплыў за кошт канстытуцыйнага права грамадзян».
Дураў таксама папрасіў зацікаўленых юрыстаў зьвязацца з камандай мэсэнджэра для абароны ў судзе.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заяўляў, што гаворкі пра блякаваньне Telegram на тэрыторыі Расеі пакуль не вядзецца.

16 кастрычніка Мяшчанскі суд Масквы аштрафаваў Telegram Messenger LLP на 800 тысяч рублёў за адмову падаць ФСБ ключы для дэкадаваньня перепісак карыстальнікаў.

У выпадку, калі кампанія не абскардзіць рашэньне на працягу 10 дзён, яна павінна будзе выканаць закон і перадаць ФСБ ключы, інакш мэсэнджэру можа пагражаць блякаваньне ў Расеі.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт