Logo Polskiego Radia
Print

У ФРГ трансгендарная жанчына ўпершыню будзе камандаваць батальёнам (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2017 18:33
Палкоўнік Анастасія Біфанг камандуе батальёнам Бундэсвэра, у якім служыць 750 афіцэраў і салдат.
Палкоўнік Анастасія БіфангПалкоўнік Анастасія Біфангyoutube.com/screen

У Нямеччыне трансгендарная жанчына ўпершыню будзе камандаваць батальёнам.

43-гадовая палкоўнік Анастасія Біфанг (Anastasia Biefang) пачала службу ў Бундэсвэры 23 гады таму. Яна нарадзілася мужчынам, але заўсёды адчувала сябе жанчынай. Пачынала вайсковую кар'еру з тэрміновай службы ў арміі, пазьней былі афіцэрскія курсы, унівэрсытэт і чарговыя этапы вайсковай падрыхтоўкі. Нягледзячы на пасьпяховую вайсковую карʼеру яна не была поўнасьцю шчасьлівай, бо была жанчынай у целе мужчыны.

Два гады афіцэр прыняла рашэньне аб зьмене полу, а дапамагло ёй у гэтым вайсковае начальства.

Палкоўнік Анастасія Біфанг камандуе 381-м тэхнічна-інфарматычным батальёнам Бундэсвэра, у якім служыць 750 афіцэраў і салдат.

вс

Палкоўнік
Палкоўнік Анастасія Біфанг (справа) з калегам/youtube.com/screen

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт