Logo Polskiego Radia
Print

Школьнікі ў Нямеччыне мала ведаюць пра канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.10.2017 15:15
Гісторыя ў нямецкіх школах вывучаецца выбарачна, а бацькі не размаўляюць на гэтую тэму.
Niemiecki obóz koncentracyjny Auschwitz-Birkenau Niemiecki obóz koncentracyjny Auschwitz-Birkenau pixabay.com/Public Domain/CC0

Маладыя немцы ня ведаюць пра злачынствы канцлягера ў Асьвенціме (Аўшвіц) – крычыць загалоўкам «Gazeta Polska Codziennie». Учора нямецкае выданьне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» напісала пра вынікі апытаньня, з якога вынікае, што больш за палову нямецкіх школьнікаў ва ўзросьце 14-16 гадоў нічога ня ведае пра нямецкі канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў, дзе ў часе Другой сусьветнай вайны было забіта больш за мільён габрэяў.

Лепш ведаюць гісторыю вучні, якім 17 і больш гадоў. Сярод іх звыш 70% ведае, хто і навошта збудаваў канцлягер у польскім горадзе Асьвенцім. Прычына заключаецца хутчэй за ўсё ў тым, што ў Нямеччыне вучні 8-10 клясаў ня маюць гісторыі ў рамках асобнага прадмету. На думку аўтара дасьледаваньняў, слабыя гістарычныя веды ў дадзенай галіне вынікаюць таксама з падыходу нямецкіх бацькоў, якія стараюцца ў гутарках з дзецьмі не закранаць пытаньня вайны.

Ня толькі ў Нямеччыне, але таксама ў некаторых іншых краінах Эўропы гісторыю ў школах перасталі вывучаць у храналягічным парадку, яна падаецца вучням толькі ў выглядзе асобных падзей. Гэта аказвае адмоўны ўплыў ня толькі на веды, але таксама на гістарычную памяць, – адзначае доктар паліталёгіі Рафал Хвэдорук.

Выбарачнае трактаваньне гісторыі не перашкаджае нямецкім СМІ ды некаторым экспэртам рэгулярна карыстацца хлусьлівым акрэсьленьнем «польскія канцлягеры сьмерці».

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт