Logo Polskiego Radia
Print

Злучаныя Штаты Амэрыкі аднаўляюць прыём бежанцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.10.2017 13:33
Разам з тым было прынятае рашэньне аб увядзеньні больш строгай праверкі мігрантаў з 11 краін.
PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Злучаныя Штаты Амэрыкі аднаўляюць прыём бежанцаў
Разам з тым было прынятае рашэньне аб увядзеньні больш строгай праверкі мігрантаў з 11 краін.
Прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў указ аб аднаўленьні прыёму бежанцаў у ЗША. Паводле амэрыканскага кіраўніка, 120-дзённая забарона на прыём бежанцаў, тэрмін якой закончыўся 24 кастрычніка, дапамагла ўзмацніць бясьпеку дзяржавы.
Разам з тым было прынятае рашэньне аб увядзеньні больш строгай праверкі мігрантаў з 11 краін, якія ўяўляюць пагрозу для бясьпекі ЗША. Аб якіх краінах ідзе размова, не ўдакладняецца.
Паводле агенцтва Ройтэрс, гаворка ідзе, між іншым, пра Эгіпет, Іран, Ірак, Лібію, Малі, Паўночную Карэю, Самалі, Судан, Паўднёвы Судан, Сырыю й Емэн, а таксама палестынцаў, якія жывуць у гэтых краінах.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт