Logo Polskiego Radia
Print

Рада Расея-NATO абмяркуе вучэньні „Захад-2017”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.10.2017 15:20
Паседжаньні Рады Расея-NATO адбываюцца ўсё часьцей, але пакуль выключна на ўзроўні амбасадараў.
Сьцяг Паўночнаатлянтычнага альянсу.Сьцяг Паўночнаатлянтычнага альянсу.Photo: Current file:Found by 475847394d347339 in websites noted in the source section.Previous file:Vectorized by Mysid and uploaded to Flag of NATO.svgCode cleaned up by Artem Karimov. - Current file:Source:Source file on Wikimedia Commons Flag of NATO.svg (January 2013)Itself copied from the following sites:http://althistory.wikia.com/http://coun

Рада Расея-NATO абмяркуе вучэньні „Захад-2017”
Паседжаньні Рады Расея-NATO адбываюцца ўсё часьцей, але пакуль выключна на ўзроўні амбасадараў.
У Брусэлі амбасадары краінаў-членаў Паўночнаатлянтычнага альянсу сустракаюцца са сваім расейскім калегам. Паседжаньні Рады Расея-NATO адбываюцца ўсё часьцей, але пакуль выключна на ўзроўні амбасадараў. Сустрэчы міністраў былі прыпыненыя пасьля расейскай анэксіі Крыму й агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны.
Сёньня амбасадары абмяркоўваюць нядаўна завершаныя расейска -беларускія манэўры „Захад-2017”.
Многія сяброўскія краіны альянсу ўспрынялі згаданыя вучэньні ў якасьці пагрозы для стабільнасьці ў Эўропе. Занепакоенасьць выклікалі таксама паведамленьні з Украіны, што пасьля заканчэньня вучэньняў Расея, быццам бы, пакінула ў Беларусі частку сваіх войскаў.
Сустрэча праходзіць таксама празь некалькі дзён пасьля таго, як Масква абвінаваціла NATO у разьмяшчэньні на ўсходнім флянгу большай колькасьці жаўнераў, чым пачаткова паведамлялася.
Паводле Расеі, альянс накіраваў у Эўропу не брыгаду, але дывізію, парушаючы такім чынам дзейныя пагадненьні. Паводле расейскага боку, гэта NATO уяўляе сабой пагрозу для стабільнасьці ў Эўропе.
аз

У Брусэлі амбасадары краінаў-членаў Паўночнаатлянтычнага альянсу сустракаюцца са сваім расейскім калегам. Паседжаньні Рады Расея-NATO адбываюцца ўсё часьцей, але пакуль выключна на ўзроўні амбасадараў. Сустрэчы міністраў былі прыпыненыя пасьля расейскай анэксіі Крыму й агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны.

Сёньня амбасадары абмяркоўваюць нядаўна завершаныя расейска-беларускія манэўры „Захад-2017”.

Многія сяброўскія краіны альянсу ўспрынялі згаданыя вучэньні ў якасьці пагрозы для стабільнасьці ў Эўропе. Занепакоенасьць выклікалі таксама паведамленьні з Украіны, што пасьля заканчэньня вучэньняў Расея, быццам бы, пакінула ў Беларусі частку сваіх войскаў.

Сустрэча праходзіць таксама празь некалькі дзён пасьля таго, як Масква абвінаваціла NATO у разьмяшчэньні на ўсходнім флянгу большай колькасьці жаўнераў, чым пачаткова паведамлялася.

Паводле Расеі, альянс накіраваў у Эўропу не брыгаду, а дывізію, парушаючы такім чынам дзейныя пагадненьні. Паводле расейскага боку, гэта NATO уяўляе сабой пагрозу для стабільнасьці ў Эўропе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт