Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль абураецца на словы суперніцы Пуціна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.10.2017 16:45
Дзьмітрый Пяскоў назваў «непрымальным з пункту гледжаньня зьместу і формы» заяву кандыдаткі ў прэзыдэнты аб статусе Крыма.
Ksenia SobczakKsenia SobczakPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў назваў «непрымальным з пункту гледжаньня зьместу і формы» заяву кандыдаткі ў прэзыдэнты Ксеніі Сабчак аб статусе Крыма. Сабчак сказала, што Крым па міжнароднаму праву належыць Украіне.

«У адпаведнасьці з міжнародным правам, Крым зьяўляецца Ўкраінай, Расея далучыла тэрыторыю незаконна, – сказала тэлежурналістка Ксенія Сабчак, якая заявіла нядаўна пра свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Яе заяву працытавала Радыё Свабода.

Сабчак падкрэсьліла, што анэксія Расеяй Крымскага паўвострава ў 2014 годзе парушыла Будапешцкі мэмарандум. Падпісаны ў канцы халоднай вайны дакумэнт павінен гарантаваць такім краінам, як Украіна, якія адмовіліся ад ядзернай зброі, бясьпечныя межы.

Адказваючы на пытаньне аб магчымым прыцягненьні Ксеніі Сабчак да крымінальнай адказнасьці за заклікі супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі, прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі адзначыў, што гэтае пытаньне не зьяўляецца прэрагатывам адміністрацыі прэзыдэнта ці Крамля. – Гэта не да нас, – сказаў Пяскоў.

Ён таксама адзначыў, што ні Крэмль, ні адміністрацыя прэзыдэнта ня будуць вырашаць аб рэгістрацыі Сабчак у якасьці кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах. Аб тым, ці выказваньне тэлежурналісткі не зьяўляецца перашкодай для яе рэгістрацыі, вырашыць Цэнтральная выбарчая камісія.

Ксенія Сабчак заявіла, што ў рамках сваёй выбарчай кампаніі яна гатовая да дыялёгу аб статусе Крыма. Яна падкрэсьліла, што Ўкраіна зьяўляецца ключавым партнэрам, з якім Расея павінна аднавіць добрыя адносіны.

PAP/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт