Logo Polskiego Radia
Print

У Вільні знойдзеныя астанкі чарговых удзельнікаў Паўстаньня 1863-1864 году

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2017 13:27
Паводле гісторыкаў, на Замкавай гары ў Вільні быў пахаваны, хутчэй за ўсё, дваццаць адзін паўстанец.
Вежа Гедыміна ў ВільніВежа Гедыміна ў Вільніpixabay.com/Public Domain CC0

Летува: у Вільні знойдзеныя астанкі чарговых удзельнікаў Паўстаньня 1863-1864 году
Астанкі пяці паўстанцаў знойдзеныя летувіскімі археолягамі на Замкавай гары ў Вільні. Дзякуючы дасьледаваньням, якія праводзяцца ў гэтым месцы, ужо знойдзеныя парэшткі сямнаццаці ўдзельнікаў Паўстаньня 1863-1864 гадоў.
Знойдзеныя астанкі пяці чалавек пахаваныя ў чатырох магілах. Паводле археолягаў Летувіскага нацыянальнага музэя, пазыцыя цел сьведчыць аб тым, што яны былі пахаваныя без павагі да цел памерлых.
Паводле гісторыкаў, на Замкавай гары ў Вільні быў пахаваны, хутчэй за ўсё, дваццаць адзін паўстанец. Столькі чалавек былі расстраляныя на Лукіскім пляцы. Цяпер антраполягі дасьледуюць астанкі 11 паўстанцаў.
Летам Міністэрства культуры Летувы паінфармавала, што на Замкавай гары былі знойдзеныя астанкі лідараў Паўстаньня 1863-1864 гадоў Зыгмунта Серакоўскага і Кастуся Каліноўскага. Паўстанцы былі пахаваныя царскімі ўладамі ў сакрэце ад блізкіх і грамадзтва. У ХІХ стагодзьдзі па загадзе цара Мікалая І Замкавая гара выконвала функцыю крэпасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт