Logo Polskiego Radia
Print

Францішак умяшаецца ў карэйскі крызыс?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2017 14:32
Паводле СМІ, Апостальскі пасад хоча выступіць у ролі мэдыятара паміж ЗША і Паўночнай Карэяй.
PAP/EPA/GIUSEPPE LAMI

10 і 11 лістапада ў Ватыкане адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная ўзбраеньням у сьвеце. Паводле камэнтатараў, Апостальскі пасад хоча выступіць у ролі мэдыятара паміж ЗША і Паўночнай Карэяй.
У канфэрэнцыя, падрыхтоўка да якой працягваецца некалькі месяцаў, прымуць удзел 11 ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. Прысутнічаць будуць прадстаўнікі NATO і ААН, а таксама амбасадары дзяржаваў, якія займаюць асабліва актыўную пазыцыю ў вырашэньні карэйскага крызысу: ЗША, Паўднёвай Карэі і Расеі.
З інфармацыі італьянскіх СМІ вынікае, што ў сустрэчы ўдзел ня прымуць прадстаўнікі Паўночнай Карэі і Кітаю. Ад імя ахвяр ядзернай зброі прамовіць японка, якая выжыла ў выбуху бомбы ў Хірасіме.
Ватыкан будзе прадстаўляць, між іншым, дзяржсакратар, кардынал П’етра Паролін. Да ўдзельнікаў канфэрэнцыі 10 лістапада прамовіць Папа рымскі Францішак. СМІ прагназуюць, што пантыфік запрапануе стаць мэдыятарам у карэйскім крызысе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт